Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей»

Музей размешчаны ў двухпавярховым цагляным будынку, побач з музеем калісці размяшчаўся замак XVI стагоддзя, пабудаваны мясцовым князем Юрыям Алельковічам. Музей адметны яшчэ і тым, што знаходзіцца каля вельмі маляўнічай мясцовасці — з вокнаў адкрываецца цудоўныя прыгожы від на берага Прыпяці, шырокія прасторы заліўных лугоў, высокіх берагоў і лясоў прырэчнай зоны. Адчынены для наведвальнікаў з сакавіка 2008 года. Экспазіцыя дзеліцца на дзве часткі: адна з іх прысвечана археалогіі і этнаграфіі Петрыкаўшчыны, іншая, Вялікай Айчыннай вайне і вайне ў Афганістане, генацыду насельніцтва Петрыкаўскага раёна. На другім паверсе размяшчаюцца залы для зменных выстаў музея.